Nowe wydarzenie
Кінапрагляд "The Accidental President"

Кінапрагляд "The Accidental President"

Bilety darmowe

26 студзеня, у дзень так званых “бязвыбараў”, а 14:00 у Беларускім Моладзевым Хабе пройдзе паказ дакументальнага фільма “Выпадковая прэзідэнтка” (“The Accidental President”, 2024), які распавядае неверагодную гісторыю Святланы Ціханоўскай. Дзякуючы ўнікальнаму доступу стваральнікаў стужкі да Святланы і яе каманды, у фільме зафіксаваны незвычайны шлях гераіні — ад хатняй гаспадыні да лідаркі нацыі.  

Брытанскія рэжысёры Майк Лернер і Мартын Херынг, намінанты на прэміі “Эмі” і “Оскар”, так распавядалі пра стужку і яе гераіню: “Неверагодная адвага Святланы Ціханоўскай і тысяч звычайных беларусаў, якія не пагаджаюцца з тыраніяй, для нас усіх з'яўляецца прыкладам сілы асобы ў барацьбе за праўду і справядлівасць”.  

Пасля паказа адбудзецца размова са стваральнікамі фільма, якую правядзе кінаэксперт Мікалай Лаўранюк.

26 stycznia 2025, niedziela
Od 1400 Do 1645
02-602 Warszawa
ul. Dożynkowa 6a
Warszawa
Stwórz swoją stronę wydarzenia
Zapisuj uczestników, sprzedawaj bilety
Zacznij już teraz