Пра першыя дні пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, з якіх пачалася гэтая вайна, распавядзе новая беларуская п'еса «Мора Хрысціны», на якую запрашаюць беларускія, польскія і ўкраінскія артысты. Героі п'есы, якія выступілі супраць скрадзеных выбараў, і трапілі за краты, сутыкаюцца ў жорсткім канфлікце з сілавікамі - слугамі дыктатара. Героі праходзяць праз жудасныя катаванні і здзекі, у той час, як для міліцыянераў гэта - звычайны працоўны дзень.
Аўтар: Сяргей Гірыт
Рэжысёр: Андрэй Новік
Музыка: Дарʼя Новік
Акторы і акторкі: Марыя Пятровіч, Максім Шышко, Дарʼя Новік, Валерыя Сігова, Ігар Сігоў, Аляксей Сапрыкін, Андрэй Новік, Мікалай Стонька, Уладзіслаў Федзюковіч
📆 26 мая 19:00
“Музей Вольнай Беларусі” (Warszawa, Foksal, 11)