Nowe wydarzenie
Дакументальны фільм «20 дзён у Марыўпалі»

Дакументальны фільм «20 дзён у Марыўпалі»

Wydarzenie zakończone

Амерыканскі цэнтр запрашае на спецыяльны паказ дакументальнага фільма «20 дзён у Марыупалі» ў Варшаве. Уваход бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі

🎬«20 дзён у Марыупалі» – дакументальны фільм украінскага рэжысёра і фотакарэспандэнта Мсціслава Чарнова, які паказвае пачатак баявых дзеянняў у Марыўпалі. Група рэпарцёраў Associated Press прыбывае ў горад за гадзіну да паўнамаштабнага расійскага ўварвання на тэрыторыю Украіны і застаецца там на працягу 20 дзён, фіксуючы ўсё, што там адбываецца (у тым ліку пахаванні мясцовых жыхароў, аблогу і знішчэнне горада расійскімі вайскоўцамі). На 21 дзень вайны журналісты выехалі з Марыупаля па гуманітарным калідоры.

Стужка Мсціслава Чарнова прынесла Украіне першы «Оскар» у гісторыі краіны. Фільм быў уганараваны сёлета ў намінацыі «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм». Атрымліваючы ўзнагароду, рэжысёр сказаў:  

💬«Гэта першы "Оскар" ва ўкраінскай гісторыі. Гэта гонар для мяне. Але, верагодна, я першы рэжысёр у гісторыі, які скажа, стоячы на гэтай сцэне: "Хацеў бы я, каб гэтага фільма не было". Я б аддаў гэтую ўзнагароду, каб Расія ніколі б не нападала на Украіну».


🗣 мовы: украінская, руская і англійская

📍Dożynkowa 6a

 

20 marca 2024, środa
Od 1900 Do 2100
02-602 Warszawa
ul. Dożynkowa 6a
Stwórz swoją stronę wydarzenia
Zapisuj uczestników, sprzedawaj bilety
Zacznij już teraz