У першы дзень вясны мы вырашылі зрабіць "Пазакласнае чытанне".
“Пазакласнае чытанне” — гэта шоу, дзе комікі разбіраюць творы беларускай літаратуры. Як гэта было павінна быць у школе, але ніколі не было. Ніякай хатняй працы: кнігу прачыталі комікі, а вам прапануюць кароткі пераказ у гумарыстычнай форме.
Кніга, пра якую мы будзем размаўляць у гэты раз — «Палескія Рабінзоны» Янкі Маўра.
Чакаем вас у 20:00 у новым будынку Маладзёвага хаба: Dożynkowa, 6a.