Nowe wydarzenie
Дакументальны спектакль «How are you?»

Дакументальны спектакль «How are you?»

Wydarzenie zakończone

Незалежны тэатральны калектыў «BY TEATR» разам з «Музеем вольнай Беларусі» і «Домам Творцаў» у гадавіну пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну 24-25 лютага пакажа дакументальны спектакль «How are you?».

«How are you?» – гэта спектакль-вербацім, што расказвае рэальныя гісторыі людзей, якія апынуліся ва ўмовах вайны. Тут і гісторыі ўцекачоў з Кіева і Вінніцы, досвед эміграцыі ў Румыніі, Германіі, згадваюцца трагедыі Бучы і Марыупалю.

Спектакль выконваецца на ўкраінскай, беларускай і рускай мовах з польскімі субтытрамі. 

📆 Даты: 24 і 25 лютага / 19:00

🏛️ Месца: Foksal 11, Warszawa, Музей вольнай Беларусі

 

Усе сабраныя падчас паказу сродкі будуць пералічаныя на дапамогу «Цэнтру для перасяленцаў горада Херсона». 

 

🔻 КАМАНДА:

▫️Аўтар – Віталь Карабань

▫️Рэжысёр – Андрэй Новік

▫️Музычнае афармленне – Дар'я Новік

🔻 АКТОРЫ_КІ:

▫️Ігар Сігоў

▫️Валерыя Сігова

▫️Максім Шышко

▫️Аляксей Сапрыкін

▫️Дарʼя Новік

▫️Марыя Пятровіч

24 lutego 2024, sobota
Od 1900 Do 2100
Warszawa
Stwórz swoją stronę wydarzenia
Zapisuj uczestników, sprzedawaj bilety
Zacznij już teraz