Хто такі LEIBONIK?
Ашмянска-мінскі гурт без сталай прапіскі з інтэлектуалам Сяргеем Башлыкевічам на чале, які на мяжы ракенролу і незразумела якога яшчэ стылю спявае пра тое, што радуе.
Пра тое, што баліць.
Пра тое, што дае надзею.
Жвавыя мелодыі, шчыльныя тэксты і мора непасрэднай харызмы.
Маючы у дыскаграфіі ужо 2 альбомы і жменю сінглаў у розных жанрах, гэтай восенню хлопцы і дзевачка вязуць вам усе залатыя хіцяо з плыткі "ЖАКІ" і новыя песні з апошняга рэлізу - "ТАМ".
Апроч непасрэдна музыкі, гурт вядомы ў беларускім андэграндзе свамі DIY-кліпамі на штодзённыя і вечныя тэмы - хочаш табе пра "БТ", хочаш пра бараду ці вандроўку на Марс, а тое і вось табе на цэлы барадаты слімак. У праграме канцэртаў - троху пасумаваць, але сысці пасля дамоў з безумоўна добрым настроем.
Так што прыходзь сама/сам, ну і бяры на знаёмства з андэграундам сяброў-неафітаў.
Пры падтрымцы гурта DOM SUVIAZI.
Хутка сустрэнемся - будзе смачна!
LEIBONIK – białoruski zespół założony w 2014 roku przez barda i intelektualistę Siarhieja Baszlykiewicza. Teksty piosenek zespołu nasiąknięte są wyrafinowanym humorem i poruszają tematy bliskie każdemu Białorusinowi (czy temu ze wsi, stolicy czy na emigracji) ironiczne i poważne, na tematy codzienne i historyczne, zmieniające amplitudę nastroju słuchaczy od beztroskiej zabawy po głęboką zadumę. Styl muzyczny zespołu jest trudny do jednoznacznego określenia: rock, folk-rock, reggae w różnych proporcjach. W 2021 roku zespół wydał swój pierwszy studyjny album Żaki, którego można posłuchać we wszystkich popularnych serwisach streamingowych.
Przy muzycznym wsparciu białoruskiego zespołu DOM SUVIAZI.