Шаноўны Вроцлаў!
7 студзеня да вас з камедыяй на беларускай мове едуць 3 сыны зямлі беларускай:
Ягор Анісімаў - малады, але дасведчаны і вельмі смешны стэндап-комік з Беларусі. Больш за 5 год выступае са стэндапам на пляцоўках СНД і Еўропы, а таксама піша сцэнары забаўляльных ролікаў для ютуб-каналаў з мільённымі аўдыторыямі.
Павел Радзевіч - прафесійны стэндап-комік з Беларусі. Быў сузаснавальнікам першага ў Беларусі стэндап-клюбу Stand Up Comedy Hall. Удзельнтчаў у «Рассмяшы коміка». Мемасы, якія ён робіць у сваім твітары, напэўна вы знаходзілі ў якім-небудзь пабліку з прыколамі і нават не падазравалі хто іх сапраўдны аўтар.
Аляксандр Калінкін - таленавіты стэндап-комік і сцэнарыст. Пераможца 18-га сезона «Рассмяшы Коміка» і ўдзельнік фестывалю еўрапейскай камедыі ў Кіеве. Больш за 3 гады выступае са стэндапам на пляцоўках СНД і Еўропы.
07.01.2023 а 19:00
WędrówkiPub - Wrocławski Klub Podróżniczy, 37/38, Podwale
40 zl